«Без сала і каўбасы не пацянеш і касы»

«Салідарнасць» прайшлася ў Мінску па гандлёвых кропках, каб высвятліць, пачым зараз сала, свіная скурка і грудзінка. Ці па кішэні кожнаму беларусу? Звярайце!

На рынку «Заходні» кошты на традыцыйнае хатняе сала ад 25 да 29,99 рублёў за кілаграм. Бачыцца, што любімы беларусамі прадукт танным не назавеш, ды і чарга за салам не стаіць.

На рынку гандлююць свінінай і ад беларускіх прыватнікаў, і фермераў, і ад мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў. У асартыменце салёнае, падвэнджанае і свежае сала.

Свіную скурку свежую з тонкім пластом сала для шкварак можна купіць па 8,50 руб. Прадаўцы кажуць, што «цэны на сала ў нас стабільныя, вельмі даўно не падвышалі», таму шмат пастаянных пакупнікоў.

Некаторыя аддаюць перавагу толькі «беламу» салу, а хтосьці, наадварот, купляе толькі з мясной праслойкай – грудзінку.

«Да нас прыязджаюць і тыя, хто на Камароўцы атаварваюцца. Там кошты шмат у каго значна вышэй, туды і з Расеі прывозяць сала і да сарака рублёў даходзіць кошт», – распавядае адна з прадаўшчыц.

Як гучыць ў беларускай прыказцы: «Без сала і каўбасы не пацянеш і касы». Мы згодныя!

А вы любіце сала? І якое?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(5)