«Люди не понимали, что происходит – радиацию руками не потрогаешь»

Сегодня по всему миру проходят мероприятия, посвященные печальному юбилею. «Салідарнасць» в одной ленте собирает хронику, как беларусы напоминают всем о 40-летии чернобыльской катастрофы.

«Чарнобыльскі шлях» у Варшаве

Усе фота: Позірк

У акцыі ў Варшаве ўдзел узялі больш за 100 чалавек, паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай. Удзельнікі трымалі плакаты з партрэтамі палітвязняў і расцяжкамі супраць размяшчэння ядзернай зброі.

«Якімі каралямі мы сябе адчувалі, калі варылі тую грэчку!»

Марына з Мінска, раней прачытаўшы апытанку на Салідарнасці, а сёння – словы Барсукова, якія яе зачапілі, – падзялілася сваімі ўспамінамі:

«У мяне бацька быў ліквідатарам. У 1987 годзе яго забралі на паўгода служыць у Брагін. Нам з братам было 6 і 7 гадоў, у маці ў той час знайшлі язву, яна павінна была ў бальніцу класціся, але так і не пайшла лячыцца, бо бацьку забралі. У той час многім мужыкам з нашага дома прыйшлі павесткі, але тыя неяк выкруціліся, замест таго, каб ехаць у Чарнобыльскую зону, разносілі павесткі.

А бацька працягваў пра нас клапаціцца – дасылаў з Брагіна пасылкі з прысмакамі. Памятаю у іх была грэчка, якой у Мінску ў той час немагчыма было купіць. Якімі каралямі мы сябе адчувалі, калі варылі тую грэчку!

Адзіная ільгота, якой пасля карыстаўся бацька – чарнобыльцам у бліжэйшай краме, дзе прадавалася гародніна, можна было набываць мандарыны і бананы. Іх завозілі ў асобныя дні і прадавалі толькі ільготнікам.

А яшчэ была пазнака ў медкарце. Бацька амаль ніколі не хадзіў у паліклініку, толькі, калі прыпрэ. Урачы, што бачылі пазнаку чарнобыльца, давалі яму асаблівую ўвагу. Ён упіраўся, а яго маглі па-за чаргі зацягнуць у кабінет якога вузкага спецыяліста. Адзін раз нават у санаторый выперлі. Натуральна, пасля такое ўвагі, ён ўжо і дапаўзаць у паліклініку не рашаўся. Да пенсіі не дажыў».

Тем временем в Минске: «Посмотрите, как все преобразилось благодаря руководству нашей республики»

В Минске сегодня и в последние дни, по наблюдениям местных жителей, 40-летие чернобыльской катастрофы практически никак не подсвечивалось. Ни в виде социальной рекламы на билбордах, ни на плакатах или растяжках.

26 апреля мемориальное мероприятие провели провластные структуры. Как сообщает БЕЛТА, к памятным знакам «Ахвярам Чарнобыля» и «Камень мира Хиросимы» цветы возложили ликвидаторы, руководители и сотрудники различных госорганов, общественных организаций.

Присутствовал там и бывший замминистра МВД, ныне депутат Александр Барсуков (находится в санкционном списке ЕС, США и других стран, подавлял мирные протесты в 2020-м и ранее). Сообщается, что он участвовал в ликвидации последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС.

– Большое количество радиационных веществ попало на нашу территорию. Много людей и земель пострадало. Проводилась эвакуация населения, в которой я принимал участие. Но вместе с тем, когда люди уезжали, они надеялись, что когда-то смогут вернуться, – заявил он. – Руководством страны сделано все возможное и даже невозможное, чтобы стабилизировать обстановку.

Можно сравнить карты 1986 и 2026 годов. Посмотрите, как все преобразилось благодаря руководству нашей республики. Сделано очень много. Немало людей возвращается на свои родные земли.

Александр Барсуков, силовик-депутат

Месседж о возвращении в хозяйственный оборот пострадавших территорий в эти дни озвучивает пропаганда в выпусках новостей – как по БТ, так и в печатной прессе. Плюс, к примеру, вот такой разворот можно увидеть в свежем бесплатном «Вечернем Минске», где вышла статья над названием «Как возрождаются пострадавшие от аварии на ЧАЭС регионы?»

читайте также

Статкевіч: «Пазбавіць Беларусь ад чужой ядзернай зброі і небяспечных для нас ваенных саюзаў»

Палітык Мікалай Статкевіч піша: «Сёння 40-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы, якая сталася для беларусаў нацыянальнай трагедыяй. Масква тады актыўна гулялася з «мірным атамам». Абы-які патэнцыйна небяспечны праект, абы-як пабудаваная каля нашых межаў атамная станцыя, абы-якая яе эксплуатацыя – усё гэта прывяло да ядзернай катастрофы, да многіх тысячаў смерцяў ад хваробаў, звязаных з радыёактыўным апраменьваннем.

Радыеактыўнымі рэчывамі была забруджана чвэрць тэрыторыі Беларусі, дзе жылі болей за два мільёны чалавек, сотні тысячаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы і перасяліцца ў больш «чыстыя» рэгіёны краіны.

Зараз Масква зноў гуляецца, толькі ўжо з «ваенным атамам» ды на тэрыторыі самой Беларусі, дзе зараз размешчана расійская ядзерная зброя.

Ядзерная зброя можа сапраўды абараніць краіну, але толькі, калі гэта свая ядзерная зброя. Чужая ж ядзерная зброя на нашай зямлі толькі робіць нас закладнікамі чужой волі, чужой палітыкі.

Масква ўжо амаль не хавае сваіх намераў распачаць узброены канфлікт з суседнімі краінамі Захаду. У выпадку такога канфлікту расійская ядзерная зброя можа быць скарыстана з нашай зямлі, што выкліча ядзерныя ўдары ў адказ па Беларусі.

Калі гэты д'ябальскі сцэнар будзе рэалізаваны, то наша зямля ператворыцца ў радыёактыўную пустэльню, у якой ужо не будзе «чыстых» рэгіёнаў, у якіх ад радыяцыі могуць схавацца ацалелыя.

Ад продкаў нам дасталася прыгожая зямля з цудоўнай прыродай. Наш абавязак захаваць яе і перадаць наступным пакаленням беларусаў. Для гэтага трэба пазбавіць Беларусь ад чужой ядзернай зброі і небяспечных для нас ваенных саюзаў. 

За нейтральную і бяз'ядзерную Беларусь!».

Беларусы пританцовывают под снегом на концерте в Вильнюсе

В какой-то момент во время концерта-митинга пошел мокрый снег. Необычное явление длилось около десяти минут. Некоторые беларусы, собравшиеся на мероприятии в центре Вильнюса, пританцовывали в это время вальс.

«Что бы вы выбрали?»

По нашим наблюдениям, очень много туристов в центре Вильнюса сегодня сфотографировалось рядом с этим плакатом. На нем написано на английском: «Что бы вы выбрали?»

Также многие из них останавливаются возле стендов, чтобы почитать резолюцию беларуских общественных организаций. Документ размещен на трех языках, включая английский.

В воскресенье днем в центре литовской столицы – многолюдно. Это акция к годовщине аварии на ЧАЭС

На площади Кудирки в Вильнюсе проходит митинг и интернациональный концерт, где собрались около полусотни людей – они пришли с историческими флагами Беларуси, а также с флагами Украины и Литвы. На плакатах развешена резолюция беларуских общественных организаций к 40-летию чернобыльской катастрофы (подробнее о ней читайте ниже).

Со сцены, кроме прочего, на литовском языке прозвучал отрывок «Чернобыльской молитвы» Светланы Алексиевич.

Дмитрий Кучук, советник лидерки демсил Беларуси по вопросам окружающей среды, со сцены провел параллели с эпидемией COVID-19, о которой власти умолчали, и в очередной раз напомнил об угрозах, исходящих от беларуской атомной электростанции и российского ядерного оружия для Беларуси и Европы.

Мы абавязкова вернемся ў Беларусь. Бо маем шмат незавершаных спраў. Нам трэба прыбраць пуцінскія ядзерныя ракеты, зачыніць Астравецкую АЭС і вярнуць Беларусь у еўрапейскую сям’ю.

Зміцер Кучук

Рэакцыя на прабег у Вільнюсе: «У захапленні ад гэтых людзей»

Божа, я ў такім захапленні ад гэтых людзей. +5, з-за моцнага ветру па адчуваннях -2, а яны бягуць Чарнобыльскі прабег. Дзяніс Кучынскі (дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях, – С.) – ён бяжыць са сцягам – пакуль што лідзіруе!

Вікторыя, відавочца

Как в Вильнюсе проходит «Чарнобыльскі шлях-2026»

26 апреля в Вильнюсе проходят памятные мероприятия к 40-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС.

В память о жертвах и ликвидаторах дипломаты из разных стран, представители Офиса Светланы Тихановской, общественные активисты и правозащитники, включая Алеся Беляцкого и других «вясновцев», которые отмечают сегодня 30-летие организации, возложили цветы к памятнику «Мать Чернобыля» в вильнюсском парке Льва Сапеги.

Трагедия была в том, что люди не понимали, что происходит – радиацию руками не потрогаешь. Плюс советские власти скрывали информацию.

Алесь Беляцкий

«Чарнобыльскі шлях-2026», велопробег и концерт стали одним из аккордов масштабной общественной кампании «Пасля Чарнобыля: 40 дзён разважанняў пра здароўе, памяць і будучыню».

Организаторами ее выступили Зеленая сеть, старейшее беларуское экологическое НГО Экодом и сообщество экспертов и активистов Альянс «Зеленая Беларусь».

Кампания длится 40 дней, с 30 марта по 8 мая, и представляет серию информационных, культурных и образовательных онлайн- и офлайн-мероприятий.

В этом году акции проходят в Вильнюсе, Варшаве, Белостоке, Кракове, Щецине, Берлине, Таллинне, Цюрихе, Страсбурге, Вене, Копенгагене, Праге, Флеминсберге, Тбилиси, Батуми, Нью-Йорке, Монреале, Торонто — но, к сожалению, как мы уже писали ранее, не в Минске и других беларуских городах.

Власти продолжают зачищать гражданское общество и тащить страну в прошлое, а беларусы – продолжают сохранять солидарность, память и взаимоподдержку, чтобы вместе идти в будущее.

Сумесная рэзалюцыя: «Сёння і мірны, і ваенны атам пагражаюць экасістэмам планеты»

Апублікавана сумесная рэзалюцыя ад экалагічных арганізацый Беларусі і грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыў (поўны тэкст тут).

Дакумент прынялі: Альянс «Зялёная Беларусь», «Экадом», «Зялёная сетка», Беларуская партыя «Зялёныя», Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД), Рух Салідарнасці «РАЗАМ», «Дапамога», Краіна для жыцця

«У гэты дзень мы звяртаем увагу на Беларусь, грамадзяне якой пакутуюць не толькі ад чарнобыльскай спадчыны, але і з’яўляюцца закладнікамі Астравецкай АЭС.

Мы заклікаем улады краіны:

  • Вярнуць грамадзянам права на інфармацыю пра забруджванне навакольнага асяроддзя. Прыняць для гэтага заканадаўчыя меры, уключаючы вяртанне ў Орхускую канвенцыю ЕЭК ААН.
  • Забяспечыць гэтае права, падаючы поўную і актуальную інфармацыю пра наступствы катастрофы на ЧАЭС; для гэтага аднавіць маніторынг і даследаванні, супрацоўніцтва з незалежнымі і міжнароднымі экспертамі.
  • Спыніць засяленне і гаспадарчае выкарыстанне забруджаных тэрыторый, аднавіць сацыяльную абарону ліквідатараў і пацярпелых, скасаваную ў 2010-2025 гг.
  • Адкрыць інфармацыю пра Астравецкую АЭС, уключаючы ўсе інцыдэнты, і весці публічны радыяцыйны маніторынг па еўрапейскіх стандартах.
  • Выканаць усе рэкамендацыі міжнародных арганізацый па Астравецкай АЭС, уключаючы адкрыццё станцыі для незалежнага маніторынгу.
  • Вярнуць Беларусі бяз’ядзерны нейтральны статус.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць:

  • Распрацаваць і прымяніць міжнародныя механізмы прыцягнення да адказнасці, у прыватнасці ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі, за ўтойванне інфармацыі пра наступствы радыяцыйных аварый, а таксама за акты агрэсіі ў дачыненні да радыяцыйна небяспечных аб’ектаў.
  • Стварыць агульнадаступны незалежны міжнародны радыёлагічны рэгістр, уключаючы першасныя даныя пра забруджванне.
  • Разглядаць размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі як парушэнне прынцыпаў калектыўнай бяспекі.
  • Забараніць гандаль ядзернымі матэрыяламі і тэхналогіямі з дзяржавамі-агрэсарамі (у прыватнасці з Расійскай Федэрацыяй)».

Сёння і мірны, і ваенны атам пагражаюць экасістэмам планеты — мы не маем права падрываць жыццё на Зямлі. Праз 40 гадоў пасля Чарнобыля мы ўсведамляем адказнасць перад цяперашнімі і будучымі пакаленнямі: толькі дакладная інфармацыя, адкрытасць і дэмакратычныя прынцыпы дазволяць адэкватна ацэньваць наступствы катастрофы і прыняць неабходныя меры для іх пераадолення.

«Беларусь, як і ў 1986-м, засталася фактычна сам на сам з чарнобыльскай бядой»

Заява Рады БНР да 40-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС:

«Паводзіны камуністычнага кіраўніцтва тагачаснай БССР пасьля аварыі, імкненьне схаваць праўду пра небясьпеку і ігнараваньне парадаў сумленных навукоўцаў, іх бязьдзейнасьць выявілі злачынную сутнасьць камуністычнага ладу ужо для новага пакаленьня.

Адначасна, пазыцыя кіраўніцтва, у значнай ступені, была вынікам поўнай залежнасьці ад Масквы, якая стагодзьдзямі ставілася да Беларусі як да калёніі.

Дзякуючы высілкам Беларускага Народнага Фронта, беларускае грамадзтва і міжнародная супольнасьць нарэшце даведаліся праўду пра Чарнобыль. Былі адселеныя тысячы людзей з тэрыторыяў, якія загадалі лічыць «чыстымі», спыненыя сельгасработы на забружаных тэрыторыях, разбаўленьня прадуктаў радыяактыўным мясам, нарэшце, уведзеная сыстэма ільготаў для пацярпелых ад катастрофы.

Беларуская дыяспара арганізавала аздараўленьне чарнобыльскіх дзяцей, у шпіталі былі перададзеныя патрэбныя лекі і мэдынае абсталяваньне.

Аднак усё гэта пачало зварочвацца, а затым і спынілася пасьля прыходу да ўлады стаўленьніка Масквы Лукашэнкі. Былі рэпрэсаваныя альбо вымушаныя пакінуць краіну тыя, хто выступаў супраць зварочваньня чарнобыльскіх праграмаў і новага засакрэчваньня інфармацыі.

Беларусь, як і ў 1986-м, засталася фактычна сам на сам з чарнобыльскай бядой. І ізноў, як і тады – зь ядзернай зброяй на яе тэрыторыі, якая цалкам кантралюецца Масквой.

У гэтыя дні, калі мы ізноў прыгадваем трагедыю, Рада БНР выказвае словы ўдзячнасьці ўсім, хто дапамагаў і дапамагае беларусам адолець яе наступствы. Зьвесьці іх да мінімуму можна толькі пры спрыяньні і дапамозе ўсяго сьвету. Але беларусы разумеюць і тое, што магчыма гэта толькі пры ўмове, калі беларусы ўсталююць дэмакратыю і прававую дзяржаву, а Беларусь верне сапраўдную Незалежнасьць.

Чарнобыль застанеца зь беларусамі на тысячагодзьдзі, але нялюдзкі прамаскоўскі рэжым мусіць быць зьнішчаны як мага раней». 

«Чернобыльский шлях» – четвертый десяток лет

Сегодня в ряде европейских городов беларусы пройдут «Чернобыльский шлях». Впервые это мемориальное шествие состоялось в Беларуси в 1989 году. Последние несколько лет оно там не проводилось – всегда преследовалось и ограничивалось властями, а после 2020-го стало невозможным ни в каком формате.

Вот фото с традиционного «Чернобыльского шляха» в Минске в 2012-м:

А вот – в 2011-м:

«Мы носім гэты след у сабе дагэтуль» 

У гадавіну Чарнобыльскай трагедыі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з прамовай, дзе ўзгадала свае асабістыя ўспаміны і нагадала пра небяспеку Астравецкай АЭС і размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі: «Калі здарыўся Чарнобыль, мне было ўсяго тры гады. Я не памятаю сам выбух, але памятаю, як яго доўгі цень жыў побач з намі пазней».

Беларусь зазнала на сабе галоўны ўдар Чарнобыля. Але людзей параніла не толькі радыяцыя. Людзей параніла маўчанне.

Мы памятаем Чарнобыль. Памятаем кожнага і кожную. І будзем рабіць усё, каб больш ніколі не паўтарыліся памылкі мінулага.

Святлана Ціханоўская