Я нават не разумею, для чаго ў тэорыі гэта магло б яму быць патрэбна. Вайна з Украінай для іх завершыцца крахам. Таму што з аднаго боку Расея, якая будзе душыць у брацкіх абдымках і задушыць у такіх умовах да канца. І яны гэта цудоўна ведаюць. З іншага боку Украіна, якая, скажам так, нешта можа.
Цыганкоў: «Украіна гатовая трошкі змякчыць рыторыку, але гэта не стратэгічны паварот у беларуска-ўкраінскіх адносінах»
Палітычны аналітык — пра тое, ці можна казаць пра дээскалацыю ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі.
— Варта зафіксаваць гэты момант: апошнія заявы Буданава і Зяленскага сьведчаць пра пэўную дээскалацыю на беларуска-ўкраінскім рытарычным фронце, — піша Віталь Цыганкоў. — Магчыма, Кіеў задаволены тым, як развівалася гісторыя з рэтранслятарамі, і вырашыў, што на дадзены момант пакуль няма сэнсу і неабходнасьці далей падымаць стаўкі. Магчыма, свае дыпламатычныя намаганні прыклалі эўрапейцы ці кітайцы – гэта я (мы) ня можам ведаць.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што вайна з Украінай для Беларусі завяршылася б крахам. Адказваючы на пытанне журналіста, ці пачуў Аляксандр Лукашэнка нашы (украінскія) перасцярогі, Буданаў сказаў:
— Мяркуючы па ўсім, пачуў. Але ў прынцыпе я больш спакойна ставіўся б да пытання Беларусі… Мець яшчэ аднаго ворага і яшчэ адну зону баявых дзеянняў нам дакладна не выгадна. Тое, што яны нас пачулі – гэта вельмі правільны крок. І трэба ўспрымаць яго менавіта так, – заявіў Буданаў і працягваў:
Фактычна ў той жа дзень прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю для Financial Times таксама выказаўся на беларускую тэму. Паводле яго слоў, у вайне Расеі супраць Украіны Лукашэнка, у адрозненне ад расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, «цалкам разумее ўсе рызыкі».
— Калі ты ведаеш, што вайна не выйграная, і цябе раптам яшчэ больш уцягваюць у гэтую вайну як саюзніка… Што ж, у яго дастаткова здаровага сэнсу, каб зразумець, што яго не варта ў гэта ўцягваць, – лічыць прэзідэнт Украіны.
Словы ўкраінскіх палітыкаў можна лічыць прыкметай пэўнага часовага змякчэння рыторыкі, але яны ня могуць азначаць сапраўдную стратэгічную дээскалацыю ў беларуска-ўкраінскіх адносінах.
Памятаем, што яшчэ нядаўна афіцыйны Кіеў выкарыстоўваў у дачыненні да Лукашэнкі значна больш жорсткія фармулёўкі, падкрэсліваючы яго адказнасць за выкарыстанне беларускай тэрыторыі для расійскага ўварвання ва Украіну.
Цяпер жа Зяленскі фактычна прызнаў, што Лукашэнка не зацікаўлены ў яшчэ больш глыбокім уцягванні Беларусі ў вайну і будзе ўсяляк пазбягаць такога сцэнару.
Гэта не азначае, што Кіеў змяніў сваю ацэнку беларускай улады. Хутчэй гэта прызнанне палітычнай рэальнасці. Украіна разумее, што адкрыццё новага фронту з тэрыторыі Беларусі адпавядала б найперш інтарэсам Крамля, а не Менска. І калі Лукашэнка сапраўды спрабуе не дапусціць прамога ўдзелу беларускай арміі ў вайне, то гэта абʼектыўна супадае з інтарэсамі самой Украіны.
Кіеў дэманструе, што пакуль усё ж гатовы адрозніваць падтрымку Расеі ад непасрэднага ўдзелу Беларусі ў баявых дзеяннях. Гэта пакідае прастору для мінімальнай камунікацыі і зніжае рызыку выпадковай эскалацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Аднак галоўныя супярэчнасці нікуды не зніклі. Беларусь застаецца ваенным і палітычным саюзнікам Расеі, на яе тэрыторыі працягвае дзейнічаць расейская ваенная інфраструктура, а Кіеў па-ранейшаму разглядае беларускі напрамак як патэнцыйную крыніцу пагрозы.
Украіна ў адказ на спыненне дзейнасці «тых самых» рэтранслятараў на тэрыторыі Беларусі гатовая трошкі змякчыць рыторыку.
Але гэта тактычная і магчыма, часовая, змена тону, а не стратэгічны паварот у беларуска-ўкраінскіх адносінах.
Читайте еще
Избранное